Готовится к выпуску книга о народном артисте Беларуси Л.Л.Иванове

Могилевская областная филармония готовит к выпуску книгу воспоминаний о народном артисте Беларуси, Почетном гражданине города Могилева, профессоре Леониде Иванове. В книгу войдут воспоминания друзей, коллег, учеников Леонида Леонидовича. Редакционная коллегия просит лиц, желающих поделиться воспоминаниями о нашем земляке, замечательном музыканте и человеке Л.Л.Иванове обращаться по адресу: 212030 г. Могилев, ул. Первомайская, д.10 Могилевская областная филармония, рекламный отдел т. 23-05-19

Іваноў Леанід Леанідавіч - вядомы беларускі музыкант, дырыжор, педагог, кіраўнік музычных навучальных устаноў.
Пасля заканчэння сямі класаў школы № 9 г.Магілёва і трох класаў музычнай школы ў 1955 годзе паступіў вучыцца ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава па класу баяна.
Праз два гады ў верасні 1957 года кіраўніцтва школы № 9 г. Магілёва запрашае Леаніда Леанідавіча на працу ў школу кіраўніком хора і настаўнікам спеваў. 3 гэтага часу пачынаецца яго працоўны шлях. А з верасня 1958 года, будучы студэнтам IV курса Магілёўскага музычнага вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава Леанід Леанідавіч працаваў выкладчыкам баяна ў Магілёўскай музычнай школе № 1, паказаў добрыя вынікі ў гэтай працы.
У 1959 годзе скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава і паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Адначасова з вучобай працуе настаўнікам спеваў у Мінскай школе-інтэрнаце № 4, а ў сярэдняй школе № 34 стварае дзіцячы аркестр баянаў і акардэонаў, які ў 1963 годзе стаў пераможцам Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай самадзейнай творчасці. У часы вучобы ў вучылішчы і кансерваторыі прымае актыўны ўдзел у студэнцкім грамадскім жыцці, творчай і спартыўнай рабоце.
У 1964 годзе Леанід Іваноў скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і быў накіраваны на працу ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава выкладчыкам па класу баяна, аркестравага дырыжыравання і кіраўніком студэнцкага аркестра народных інструментаў.
Высокі прафесіяналізм, патрабавальнасць, прынцыповасць, творчы падыход да справы і вялікая працаздольнасць сталі падставай для назначэння Іванова Леаніда Леанідавіча ў 1966 годзе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а ў 1973 годзе - дырэктарам Магілёўскага музычнага вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава.
На гэтай пасадзе Леанід Леанідавіч працаваў 25 гадоў - да чэрвеня 1998 года. За гэты час ён як кіраўнік навучальнай установы, многа зрабіў каб развіць і пашырыць лепшыя традыцыі вучылішча, умацаваць яго матэрыяльную базу, зкамплектаваць высокапрафесійны педагагічны калектыў, пашырыць студэнцкі кантынгент, увесці новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі і наогул стварыць у навучальнай установе творчую атмасферу.
У гэтыя гады, дзякуючы мэтанакіраванай рабоце па прыёму на вучобу моладзі, асабліва з сельскіх раёнаў, дзякуючы вялікай выхаваўчай рабоце ў вучылішчы пашыраецца сетка дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў у Магілёўскай вобласці, школы адкрываюцца ў сельскай мясцовасці. Многія выхаванцы і педагогі Магілёўскага музычнага вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава з поспехам удзельнічаюць у рэспубліканскіх конкурсах, аглядах на якіх становяцца Лаурэатамі і пераможцамі.
У вучылішчы былі створаны і вялі актыўную музычна-асветніцкую, канцэртную дзейнасць харавыя і аркестравыя калектывы, камерныя і іншыя ансамблі. Гэтыя калектывы неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі многіх Рэспубліканскіх конкурсаў мастацтва і культуры. Аркестр народных інструментаў, якім кіраваў Леанід Іваноў на ўсіх гэтых конкурсах станавіўся пераможцам, ён двойчы выступаў з творчымі справаздачамі на ВДНГ у Маскве, па пуцёўцы ЦК УЛКСМ выязджаў з карцэртам на Чэрапавецкі металургічны камбінат, у гарады Ленінград Волагду. Аркестр неаднойчы прадстаўляў беларускае мастацтва ў Польшчы, Балгарыі. Не раз з ім спявалі вядомыя беларускія спевакі - артысты Белдзяржфілармоніі і тэатра оперы. 3 цягам часу, дзякуючы вялікай канцэртнай дзейнасці, студэнцкі аркестр Леаніда Іванова выходзіць за рамкі вучэбнага калектыву і становіцца Магілёўскім гарадскім аркестрам. Ён неаднаразова быў Лаурэатам шматлікіх Усесаюзных фестываляў і конкурсаў, узнагароджваўся Дыпломамі і медалямі, ён неаднойчы прымаў удзел ва ўрадавых канцэртах у сталіцы нашай Рэспублікі - Мінску.
Аркестр і яго кіраўнік па праву набылі вядомасць, добрую славу, аўтарытэт і павагу ў Беларусі.
Іваноў Леанід Леанідавіч праявіў сябе не толькі добрым, здольным арганізатарам і кіраўніком, творчай асобай, але і таленавітым педагогам -выхавацелем. За час сваёй педагагічнай дзейнасці ён выхаваў вялікую колькасць спецыялістаў, прывіў ім моцную ўлюблёнасць у дырыжорскае майстэрства, чым палажыў пачатак творчым поспехам сваіх вучняў, многія з якіх сталі вядомымі музыкантамі. Сення сярод вучняў Леаніда Леанідавіча - вядомыя ў Беларусі і Расіі Народныя і Заслужаныя артысты, Заслужаныя дзеячы мастацтваў, кампазітары, кіраўнікі і дырыжоры дзяржаўных музычных калектываў, выканаўцы, педагогі і кіраўнікі вышэйшых, сярэдніх і пачатковых навучальных устаноў мастацтва і культуры –прафесары, дацэнты, загадчыкі кафедраў і інш.
Дзейнасць Іванова Леаніда Леанідавіча як педагога, арганізатара, кіраўніка і дырыжора высока адзначана ў Рэспубліцы. У 1977 годзе яму прысвоена Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР”, а ў 1990 годзе Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР”.
У 1990 годзе ў Магілёве пачынае дзейнічаць філіял Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (зараз Беларускай акадэміі музыкі) — педагагічны факультэт. Іваноў Леанід, будучы дырэктарам Магілёўскага музычнага вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава, назначаецца дэканам гэтага факультэта і на працягу васьмі гадоў (да 1998 года) ажыццяўляе кіраўніцтва дзьвумя навучальнымі ўстановамі. 3 1998 года ён пераводзіцца на асноўнае месца працы – педагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі . Станаўленню і развіццю новай вышэйшай навучальнай установы Іваноў Леанід Леанідавіч аддаў і аддае шмат сіл, творчасці, энтузіязма. У 1994 годзе Іванову прысвоена вучонае званне - дацэнт.
Факультэт дзейнічае семнадцаты год. На ім навучаецца моладзь з усёй Беларусі, а таксама з Расіі. Зроблена 12 выпускаў маладых спецыялістаў-музыкантаў з вышэйшай адукацыяй. Сёння выпускнікі факультэта працуюць у музычных вучылішчах і каледжах, вучылішчах культуры і мастацтва, музычных школах, у ВНУ, тэлебачанні, філармоніях, тэатральных установах Рэспублікі. Але большая частка з усіх выпускнікоў, амаль 80 % - замацавалася працаваць у Магілёўскай вобласці. Гэта - значнае дасягненне факультэта.
Педагагічная і творчая дзейнасць выпускнікоў Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пачала даваць добрыя, больш якасныя вынікі ў музычным выхаванні моладзі. На Магілёўшчыне з’яўляюцца новыя аркестры, хоры, ансамблі.
Выпускнікі і студэнты Магілёўскага педагагічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пачалі праяўляць сябе на музычных сцэнах Рэспублікі і на Міжнародных конкурсах. Сярод іх: Іскуі Абалян - эстрадная спявачка, Лаурэат Міжнародных конкурсаў і фестываляў; Алена Мацярынка - спявачка - Лаурэат Усерасійскага конкурсу выканаўцаў рамансаў; студэнты факультэта - цымбалісткі Руслана Гусарэнка, Людміла Пунтус, Алена Герасімава - сталі пераможцамі Міжнароднага конкурса выканаўцаў на народных інструментах у г. Пскове (Расія); баяністы - Генадзь Ткачоў, Петр Войчанка, Валерый Рулёў - Міжнародным конкурсе-фестывалі ў Санкт-Пецярбургу.
3 адкрыццём педагагічнага факультэта, на яго базе Іваноў Леанід стварыў другі студэнцкі аркестр народных інструментаў. 3 першых дзён свайго існавання аркестр пачаў актыўную канцэртную дзейнасць па Магілёўскай вобласці, у першую чаргу ў раёнах пацярпеўшых ад Чарнобыльскай бяды.
У 1998 годзе гэты аркестр становіцца прафесійным калектывам Магілёўскай абласной філармоніі. Падставай таму былі высокі музычны ўзровень выканання аркестра, яго рэпертуар, сам Леанід Леанідавіч - як арганізатар, музыкант і дырыжор.
Іваноў Леанід Леанідавіч вельмі арганічны музыкант. Як дырыжор ён валодае якасцямі прыроднага дырыжорскага даравання, музычнага лідэрства і ўмення стварыць вобраз. Вынікам яго дырыжорскай працы заўжды былі канцэртныя выступленні яго аркестра – яскравыя, цікавыя і шчырыя. Дзякуючы Леаніду Леанідавічу, аркестр стаў прыкметным не толькі на карце Рэспублікі, але і на карце Еўропы.
У 2004, 2005 гадах аркестр пад кіраўніцтвам Леаніда Іванова дастойна прадставіў мастацтва нашай Беларусі на фестывалях прафесійных аркестраў у гарадах Расіі - Ліпецку і Екацерынбургу.
У 2005 годзе па запрашэнню кіраўніцтва Нацыянальнага аркестра рускіх народных інструментаў Расіі імя М.Осіпава Леанід Іваноў двойчы выступіў у якасці дырыжора гэтага праслаўленага калектыву ў Маскве ў канцэртнай зале імя П.Чайкоўскага, дзе выканаў шэраг твораў беларускіх аўтараў.
Леаніда Іванова штогод рыхтуе па 4-5 канцэртных праграмы. Гэта перш за ўсё музыка беларускіх кампазітараў, а таксама лепшыя ўзоры рускай, замежнай і класічнай музыкі.
У суправаджэнні аркестра Леаніда Леанідавіча не аднойчы спявалі знакамітыя спевакі нашага часу - Народныя артысты СССР - Барыс Штокалаў, Віргіліюс Нарэйка, Зураб Саткілава, Юрый Багацікаў, Народныя артысты Расіі - Сяргей Захараў, Аляксандра Стрэльчанка, Валянціна Панамарова, Людміла Сенчына, Уладзімір Трошын, знакаміты італьянец - Раберціна Ларэцці і іншыя. У якасці салістаў з аркестрам выступалі Народныя артысты Расіі - дамрысты А.Цыганкоў і В.Круглоў, Народны артыст Малдовы - К.Масковіч, «Народныя артысты Беларусі» - баяністка С.Лясун, спявачка Н.Руднёва і многія іншыя. Выступаўшыя разам з аркестрам салісты заўжды адзначалі высокае майстэрства аркестра і яго дырыжора.
Канцэртна-гастрольная геаграфія аркестра даволі шырокая і разнастайная, ён аб’ехаў усю Беларусь: выступаў у самых аддаленых вёсках, у гарадскіх і сельскіх агульнаадукацыйных школах, вышэйшых і сярэдніх навучальных установах, у сельскіх клубах і раённых цэнтрах, на сцэнах абласных і Мінскай філармоній, у лепшых канцэртных залах сталіцы. Аркестр пастаянна прымае ўдзел у фестывалях музыкі беларускіх кампазітараў, якія праводзяцца ў малых гарадах і населеных пунктах Беларусі - Мсціслаўле, Заслаўі, Несвіжы, Міры, у Міжнародным музычным фестывалі «Залаты шлягер», у канцэртах-акцыях - «Майстры мастацтва працаўнікам сяла», «3а Беларусь» і інш.
На беларускім Нацыянальным радыё зроблены фондавыя запісы твораў выконваемых аркестрам Леаніда Іванова.
У чэрвені 2001года аркестр народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі атрымаў удзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
За высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў 2000 годзе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт прысвоіў Леаніду Леанідавічу Ганаровае званне «Чалавек года», а ў 2003 годзе ён атрымаў Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў намінацыі «Музычнае мастацтва». У 2003 годзе рашэннем Магілёўскага гарвыканкома Леаніду Іванову прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Магілёва». У лістападзе 2005 года Вучоны Савет Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выбраў Леанід Леанідавіч на пасаду прафесара.
Іваноў Леанід Леанідавіч - выбіраўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў, быў дэлегатам XXVIII с’езда КПБ (1976г.), удзельнікам з’езда дэпутатаў Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (2000г.), дэлегатам II Усебеларускага народнага сходу (2001г.).
Шматгадовая добрасумленная праца, актыўная музычна-асветніцкая дзейнасць, творчыя поспехі і дасягненні Леаніда Леанідавіча Іванова надалі яму высокі прафесійны аўтарытэт, паставілі ў шэраг вядучых дзеячоў музычнага мастацтва Беларусі. Яго імя і звесткі аб яго дзейнасці занесены ў Беларускую Энцыклапедыю, Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі.
Яго дзейнасць адзначана многімі Урадавымі ўзнагародамі:
Медалі:
«За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения
В.И.Ленина» (1970г.);
«Ветеран труда» (1985г.);
«Францыска Скарыны» (2001г.);
«60 лет Победе в Великой Отечественной войне 1941-1945гг.» (2005г.).
Граматы:
Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1965г.);
Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1987г.);
Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997г.);
Граматы Міністэрства культуры БССР і Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкома і іншыя.
Ганаровыя знакі:
«За отличную работу» Министерства культуры СССР (1967г.); «Отличник культурного шефства над Вооруженными силамн СССР»
(1976г.);
«За культурное шефство над органами МВД СССР» (1984г.);
«За актыўную працу» (педагагічнае таварыства БССР) (1987г.);
«За достжения в самодеятельном художественном искусстве»
Министерства культуры СССР и ЦК прафсаюза работников культуры СССР (1989г.);
«За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000г.).