Концерт ансамбля песни и танца "МЕДУНИЦА"

29 ноября - 18:30
Концертный зал "МОГИЛЕВ"
Цена билета: 
8 руб.

За высокі мастацкі ўзровень, які спрыяе захаванню нацыянальных традыцый, прагрэсіўнаму развіццю беларускай музычнай культуры, у мэтах папулярызацыі дасягненняў беларускай культуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь і за яе мяжой у 2016 г. ансамбль стаў абладальнікам гранта Прэзідэнта Республікі Беларусь у галіне культуры на 2017 год на рэалізацыю аўтарскага праекта “Беларусь – ты багацце маё і любоў!”.

У праграму ўвайшлі песні і найгрышы Магілёўскай зямлі, дзе разам з народнай музыкай прадстаўлены песні беларускіх кампазітараў, спецыяльна напісаныя для гэтай праграмы, музыка самадзейных мясцовых аўтараў.

Для збору музычнага матэрыялу Кандрацьевай В.І. быў запланаваны шэраг экспедыцый у Хоцімскі, Асіповіцкі, Магілёўскі і іншыя раёны вобласці, дзе найбольш ярка прадстаўлена самабытная песенная культура Магілёўшчыны. Народны каларыт, самабытнае гучанне, арыгінальная аўтарская аранжыроўка сабраных твораў спрыяе рэалізацыі асноўнай ідэі гэтага праекта, а таксама садзейнічанне прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры шляхам творчага сінтэзу традыцый і абнаўлення.