ПРАГРАМА мерапрыемстваў рэспубліканскага Свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”)

8 ліпеня (субота)

14.00-24.00 Работа гандлёвых радоў, летніх кафэ, сельскагаспадарчай выставы племянной жывёлагадоўлі, канцэртных праграм, конкурс купальскіх вянкоў, гульня-квэст “У пошуках папараць-кветкі” , работа тэматычных пляцовак:

- “Прадмесце прысмакаў” – дэманстрацыя і рэалізацыя страў нацыянальных кухняў краін-удзельніц (Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі);
- “Александрыйская гасцёўня” – гандлёвыя рады, летнія кафэ;
- “Святочная плошча” – малая сцэна і дыскатэчная пляцоўка;
- “Друкарскі двор” – выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукарства і 135-годдзю народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа з дэманстрацыяй кніжнай прадукцыі і працэсу кнігадрукавання, прэзентацыя кнігі, прысвечанай дзейнасцi Спірыдона Собаля;
- “Яселка з ласункамі” – гандлёвыя кропкі з рэалізацыяй салодкай прадукцыі (марожанае, поп-корн, салодкая вата);
- “Каравайная сяліба” – выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, свята квасу;
- “Праз традыцыі розных краін да міру і згоды” – міжнародная выстава-ярмарка майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- “Горад сяброўства” з работай экспазіцыйна-тэматычных вуліц:
“вуліца Рэспубліканская”;
“вуліца Міжнародная”;
“вуліца-экспазіцыя Магілёўскай вобласці “Скарбніца Падняпроўя”;
“Гандлёвая”;
- “Александрыйскія забавы” – гульнёвыя атракцыёны;
- “Маладзёжная пляцоўка” – рэалізацыя творчых маладзёжных праектаў, у тым ліку абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Валадар сяла”; музычна-спартыўнага свята “Вялікая бард-рыбалка”;
- “Дзяннік” – выстава жывёл і рыбы;
- Паказальныя выступленні спартсменаў цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пацібор’і
Берагавая лінія р.Днепр;

11.00-16.00 - Этнаграфічная выстава “Купальскія фарбы”
ДУА “Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна”. Краязнаўчы музей школы;
- Экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці Главы дзяржавы.
Філіял-клас краязнаўчага музея школы.

Малая канцэртная пляцоўка

14.00-15.30 - канцэрт лепшых творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь і гасцей свята з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Германіі “Сяброўскія сустрэчы на Дняпры”;

15.30-16.00 - канцэрт аўтара-выканаўцы Ціна Айсбрэнера (Германія);

16.00-16.10 - урачысты старт купальскага квэсту “У пошуках папараць-кветкі”;

16.10-17.10 - конкурсная праграма купальскіх вянкоў і тэматычных купальскіх праграм-прэзентацый “Красуй, вянок Александрыйскі!”. Узнагароджанне пераможцаў.

17.10-18.00 - канцэрт ансамбля песні і танца “Медуніца” “Ой, рана на Івана”;

18.00-18.20 - цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”);

18.20-20.30 - эстрадна-забаўляльная праграма “Купальскія зоры”. Канцэрт калектываў і выканаўцаў Магілёўскай абласной філармоніі;

18.40-19.10 - дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутныя скачкі са сцягам Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ ім. А.М. Кулагіна;

21.00-21.20 - Масавая тэматычная кампазіцыя “Купальскі вянок сяброўства” з удзелам творчых калектываў Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Германіі.

Галоўная канцэртная пляцоўка

21.30-23.10 - эстрадна-цыркавое відовішча “Купальскі сон” з удзелам артыстаў і цыркавых калектываў Беларусі і замежных краін;

23.10-23.45 - фестываль феерверкаў з удзелам замежных калектываў у суправаджэнні лазернага шоу.


9 ліпеня (нядзеля)

00.00-03.00 - маладзёжная этнадыскатэка з удзелам беларускіх і замежных калектываў і выканаўцаў, вядучых ды-джэяў Беларусі.
Малая канцэртная пляцоўка

Галоўная канцэртная пляцоўка

11.00-13.00 - урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці з удзелам Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі і ансамбля народнай музыкі і танца “Купалінка”;

14.00-15.30 - канцэрт Ірыны Білык (Украіна), Стаса П’ехі (Расія).

Малая канцэртная пляцоўка

15.30-17.00 - канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л.Іванова “Чароўныя гукі свята”

malenkaya_programma.jpg

Закрепить: