Натхнёныя любоўю да радзімы
Магілёўская абласная філармонія і Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашаюць на творчую імпрэзу ў рамках літаратурна-музычнага праекта “Натхнёныя любоўю да радзімы”! Пісьменнікі, музыканты і артысты прадставяць увазе гледачоў праграму, прысвечаную зіме і надыходзячым навагоднім святам. Душэўныя вершы, кранальныя асабістыя гісторыі, прыгожая музыка, утульная атмасфера – усё гэта чакае кожнага, хто завітае 11 снежня ў 18.00 у канцэртную залу філармоніі. У праграме мерапрыемства – розыгрыш кніг і святочных падарункаў ад удзельнікаў праекта! Кошт білета 7 рублёў. Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах: 75-96-92, 75-97-69.
Цена билета: 7 рублей
Билеты в кассе филармонии и на сайте ticketpro.by .


