ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І ТАНЦА «МЕДУНІЦА»
Ансамбль песні і танца "Медуніца" быў створаны ў 1987 годзе. Заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціна Іванаўна Кандрацьева. Ансамбль Медуніца з`яўляецца дыпламантам і лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў: дыпламант Міжнароднага фестывалю народнай творчасці Вянок дружбы (г. Магілёў, 1999г.), дыпламант Міжнароднага фестывалю Славянскіх народаў (г. Яраслаў, Польшча2, 2). Усебеларускага конкурсу народнай творчасці Беларусь - мая песня (г. Магілёў, 1989г., 1992 г.), дыпламант 1 ступені міжнароднага фестывалю Іграе гармонь, звіняць цымбалы (г. Паставы, 2004 г.), уладальнік Гран-пры Міжнароднага фестывалю 2008 г.). За 34 гады творчай дзейнасці ансамбль набыў шырокую вядомасць. Яркае, самабытнае выканальніцкае майстэрства артыстаў ансамбля "Медуніца" атрымала заслужанае прызнанне ў многіх краінах свету, яму апладзіравалі гледачы Германіі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Украіны і інш. Ансамбль песні і танца "Медуніца" з поспехам прадстаўляў мастацтва Беларусі ў Расійскай Федэрацыі - гарадах Маскве, Смаленску, Туле.
У 2009 годзе калектыў выступаў на найлепшай сцэне беларускай сталіцы – Палацы Рэспублікі, прадстаўляючы Магілёўскую абласную філармонію ў Днях культуры Магілёўскай вобласці ў г. Менску. Ансамбль "Медуніца" пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх кірмашоў працаўнікоў вёскі і аграпрамысловага комплексу "Дажынкі" ў гарадах Бабруйску, Шклове, Слуцку, Оршы. З канцэртнымі праграмамі ансамбль "Медуніца" пабываў ва ўсіх кутках Беларусі, выступаючы перад гарадскімі і сельскімі працаўнікамі ў абласных цэнтрах, раённых гарадах і аграгарадках. З вялікай адказнасцю ансамбль "Медуніца" падыходзіць да выступлення перад гледачамі раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Неаднаразовыя выступленні ансамбля песні і танца "Медуніца" за мяжой садзейнічалі ўмацаванню іміджу нацыянальнай беларускай культуры. Калектыў прадстаўляў мастацтва Беларусі на розных міжнародных форумах замежных дзяржаў.
У 2010 годзе ансамбль "Медуніца" быў удастоены гонару прадстаўляць Рэспубліку Беларусь і Магілёўскую вобласць на Сусветнай выставе "Экспа-2010" у г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка).
9 траўня 2011 г. ансамбль песні і танца "Медуніца" выступіў у г. Маскве ў святочным канцэрце для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З 28 чэрвеня па 3 ліпеня ў г. Маскве праходзіла Міждзяржаўная выстава, прысвечаная 20-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў "20 гадоў СНД: да новых гарызонтаў партнёрства". Прадставіць культурную праграму ад Рэспублікі Беларусь быў запрошаны ансамбль песні і танца "Медуніца" Магілёўскай абласной філармоніі. У верасні 2011 года ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) ансамбль "Медуніца" ўдзельнічаў у Днях культуры Беларусі ў Казахстане.
9 мая 2011 г. ансамбль песни и танца «Медуница» выступил в г. Москве в праздничном концерте для ветеранов Великой Отечественной войны. С 28 июня по 3 июля в г. Москве проходила Межгосударственная выставка, посвященная 20-летию Содружества Независимых Государств «20 лет СНГ: к новым горизонтам партнерства». Представить культурную программу от Республики Беларусь был приглашен ансамбль песни и танца «Медуница» Могилевской областной филармонии. В сентябре 2011 года в г. Алматы (Республика Казахстан) ансамбль «Медуница» участвовал в Днях культуры Беларуси в Казахстане.
У 2012 годзе для Рэспубліканскага свята "Александрыя збірае сяброў" калектыў падрыхтаваў спецыяльную канцэртную праграму, у якую ўвайшлі вядомыя і любімыя гледачом народныя песні і танцы "Ой, рана, на Івана", "Пойдзем, дзевачкі", "Купалінка", "Ляцеў чыжык", хора. У Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2012" у горадзе Горкі ансамбль песні і танца "Медуніца" выступіў з новай "дажыначнай" праграмай, у якой прагучалі беларускія народныя песні "Жыта ў полі", "Зяленая жыта", "Ой, хадзема.
У 2013 годзе, дзякуючы шматгадоваму цеснаму супрацоўніцтву ансамбля “Медуніца” і грамадскай арганізацыі “Дапамога дзецям, якія пацярпелі ад Чарнобыля” г. Эрфтштадт (Германія), калектыў быў запрошаны для ўдзелу ў юбілейных урачыстасцях, прысвечаных 20-годдзю гэтай арганізацыі. У г. Эрфштаце вядомы беларускі калектыў выступіў з канцэртамі ў касцёле, дзіцячых хоспісах, бальніцах, удзельнічаў у галоўным урачыстым мерапрыемстве. Нямецкія гледачы з вялікай цікавасцю слухалі беларускія народныя песні, аўтэнтычны фальклор, асабліва добра прымалі спевы без суправаджэння – a capella. Высокі прафесіяналізм, запатрабаванасць і прызнанне гледачоў дазволілі артыстам філармоніі выступаць з канцэртамі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
У 2014 г. ансамбль песні і танца "Медуніца" выступіў у гарадах: Эрфштаце (Германія), Парыжы (Францыя), Смаленску, Бранску, Маскве (Расійская Федэрацыя). 3 ліпеня калектыў наведаў з канцэртам Парыж (Францыя). 6 ліпеня ансамбль выступіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") з сольным канцэртам.
У 2015 годзе 9 студзеня адбыўся канцэрт у Палацы Рэспублікі і ўручэнне калектыву спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. 1 ліпеня з удзелам ансамбля адбыўся канцэрт у Дзень Незалежнасці ў Палацы Рэспублікі. У верасні калектыў выступіў у Мілане (Італія) у рамках сусветнай выставы "Экспа-2015".
У 2016 годзе 24 верасня ансамбль "Медуніца" выступіў на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2016" у Мсціславе.
У 2017 годзе 10 верасня ў рамках выставы краін СНД «Экспа-2017» адбыўся канцэрт калектыва ў Астане (Казахстан). прэзентацыя Магілёўскай вобласці пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь. 29 лістапада ансамбль "Медуніца" правёў сольны канцэрт у КЗ "Магілёў" "Беларусь - ты любоў мая і багацце".
У 2019 годзе 19 лютага ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Маскве прайшоў "Дзень роднай мовы" 8 лістапада адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2019" у Глуску.
У снежні 2019 года калектыў атрымаў званне "Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь".
У 2020 годзе 12 лістапада з удзелам калектыву прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2020" у Палацы культуры вобласці.
У 2021 годзе 30 верасня ансамбль наведаў горад Нур-Султан (Казахстан) у рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Казахстане.
У 2022 годзе ў чэрвені адбылася сусветная выстава "Экспа-2020" у Дубаі (ААЭ).
У 2023 годзе ў маі з удзелам ансамбля прайшлі канцэрты, прысвечаныя Дню культуры Рэспублікі Беларусь у В`етнаме.
За значны ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва ансамбль песні і танца "Медуніца" ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. почырку, імкненнем да новай, арыгінальнай трактоўкі фальклорных формаў, смелым эксперыментам у працэсе стварэння сцэнічнага, тэатралізаванага варыянту выканання. Месца ў рэпертуары калектыву займаюць канцэртныя праграмы, створаныя на аснове аўтэнтычнага фальклору Магілёўскай вобласці 2025 мастацкі кіраўнік - Арцём Лобараў.
Колькасны склад: 24 чал.

