Условия возврата билетов

5. Уваходныя бiлеты могуць быць вернуты па iнiцыятыве грамадзянiна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства ў месцах iх рэалiзацыi (для электроннага бiлета – з выкарыстаннем сетак электрасувязi, у тым лiку глабальнай камп’ютарнай сеткi Iнтэрнэт), месцы правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства i (або) iншых месцах, вызначаных арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзянiну, юрыдычнай асобе, якiя вярнулi ўваходны бiлет, вяртаецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага бiлета (без улiку камiсiйнага збору электронных бiлетных аператараў, камiсiйнага збору за бранiраванне ўваходнага бiлета i iншых выдаткаў, якiя не ўваходзяць у кошт уваходнага бiлета).

Пад электронным бiлетным аператарам разумеецца юрыдычная асоба, заснаваная ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якая рэалiзуе электронныя бiлеты на культурна-вiдовiшчныя мерапрыемствы з выкарыстаннем сетак электрасувязi, у тым лiку глабальнай камп’ютарнай сеткi Iнтэрнэт.

Арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны забяспечыць магчымасць вяртання ўваходнага бiлета ў месцах, вызначаных часткай першай гэтага пункта.

6. У выпадку змянення аб’яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым культурна-вiдовiшчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або яго адмены:

6.1. грамадзянiн мае права наведаць гэта культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага бiлета (за выключэннем выпадкаў адмовы ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або яго адмены);

6.2. грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны бiлет i атрымаць кошт уваходнага бiлета ў поўным памеры (без улiку камiсiйнага збору электронных бiлетных аператараў, камiсiйнага збору за бранiраванне ўваходнага бiлета i iншых выдаткаў, якiя не ўваходзяць у кошт уваходнага бiлета).

7. У выпадку вяртання ўваходных бiлетаў па прычыне змянення аб’яўленых часу (тэрмiнаў) i (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго iншым культурна-вiдовiшчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнiкаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганiзатара культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з заявай аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета не пазней за дату правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства.

У выпадку адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянiн, юрыдычная асоба маюць права звярнуцца да арганiзатара культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з заявай аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета не пазней за трыццаць каляндарных дзён пасля таго, як форс-мажорныя абставiны адпалi.

Арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных бiлетаў, якiя прадугледжаны часткай першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць грамадзянiну, юрыдычнай асобе кошт уваходнага бiлета не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета, а ў выпадку адмены культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства – не пазней за чатырнаццаць каляндарных дзён з дня падачы заявы аб вяртаннi кошту ўваходнага бiлета.

Вяртанне кошту ўваходнага бiлета, набытага па безнаяўным разлiку, ажыццяўляецца на бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак грамадзянiна або юрыдычнай асобы.

Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры
от 20.07.2016 № 413
п.5,6,7

Мы в социальных сетях