Міжнародны фальклорны фестываль " Арлоўская мазаіка»

Артыст Магілёўскай абласной філармоніі Пётр Войчанка прадставіў Рэспубліку Беларусь на VI Міжнародным фальклорным фестывалі»Арлоўская мазаіка". Фестываль праходзіў 4-5 жніўня ў г. Арле (Расійская Федэрацыя) і сабраў 26 творчых калектываў – з Рэспублікі Беларусь, Данецкай Народнай Рэспублікі, Краснадарскага краю, Растоўскай і Варонежскай абласцей, Тулы, Бранска, Курска, Растова-на-Доне, Калугі, Арла і Арлоўскай вобласці. Сёлета фестываль быў прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Арлоўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Мы ў сацыяльных сетках