Музыка для душы

20 красавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава прайшоў канцэрт «Музыка для душы» студыі вакалу Магілёўскай абласной філармоніі (мастацкі кіраўнік - Таццяна Коршунава).
Прагучалі песні з савецкіх кінафільмаў і лепшыя хіты мінулых гадоў на музыку Ісаака Дунаеўскага, Арно Бабаджаняна, Ігара Лучанка і іншых вядомых кампазітараў.
Пры ўдзеле спецыяльнага госця-Сяргея Куксаўскага (баян), сапрана – Таццяна Коршунава і Крысціна Лаўрыновіч, барытон - Сяргей Зайцаў, канцэртмайстры - Ганна Касцерава і Ларыса Бачалян, музыказнаўца – Іна Любокаева.
Вядучая-Святлана Пісецкая.

Мы ў сацыяльных сетках