3 ліпеня ў 21.00 на плошчы Славы
прайшоў святочны канцэрт з элементамі тэатралізацыі, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
На свяце прысутнічаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З яго ўдзелам прайшла цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні ў Кнігу славы Магілёўшчыны. У 2022 годзе сярод ганаровых імёнаў, унесеных у Кнігу Славы – Валянціна Іванаўна Кандрацьева, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Медуніца»,якая ўнесла значны ўклад у галіне культуры і мастацтва.
У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, госця з Кітайскай Народнай Рэспублікі Гэлімэн Чжу, ансамбль народнай музыкі «Ватага» (Гаўк «Бранская абласная філармонія»), вядучыя творчыя калектывы Магілёўскай вобласці, артысты і салісты ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
У рамках свята адбылася рэспубліканская акцыя»Праспяваем гімн разам". У завяршэнні неба над Магілёвам асвяцілася святочным салютам.
Вядучыя: Святлана Пісецкая, Міхаіл Нікалаенка, Канстанцін Цітаміраў.
Рэжысёр – пастаноўшчык-Тамара Залешчанка.
Фотоматериалы - mogilevnews.by, Вестник Могилева, Александр Сенчуров