12 снежня ў канцэртнай зале ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» прайшоў канцэрт " Калядныя сустрэчы. Сяброўства без межаў".
Сумесна на адной сцэне выступілі два ўнікальныя аркестравыя калектывы:
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова (г. Магілёў, РБ), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Дзяніс рыса
і Дзяржаўны аркестр рускіх народных інструментаў «Мяцеліца» (г.Санкт - Пецярбург, РФ), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі – Ігар Тонін, дырыжор Віталь Сіліванаў. Таксама ў канцэрце прынялі ўдзел мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў «Тула» Уладзімір Аленічаў ( г.Тула, РФ), салісты Магілёўскай абласной філармоніі і Дзяржаўнага аркестра рускіх народных інструментаў «Мяцеліца».