З 19 па 27 сакавіка салістка Магілёўскай абласной філармоніі і мастацкі кіраўнік студыі вакалу Таццяна Коршунава прымала ўдзел у прэстыжным VIII Міжнародным конкурсе вакалістаў ім. Б.т. Штоколова ў г. Санкт-Пецярбург. Журы конкурсу склалі заслужаныя і народныя артысты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, вядучыя салісты Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) і Вялікага тэатра (Рэспубліка Беларусь). Таццяна Коршунава паказала вельмі добры ўзровень акадэмічнага сольнага выканальніцтва. Віншуем!