Сустрэча дэлегата Усебеларускага народнага сходу Алега Фёдаравіча Хмялькова з працоўным калектывам Магілёўскай абласной філармоніі

6 мая ў канферэнц-зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбылася сустрэча дэлегата Усебеларускага народнага сходу Алега Фёдаравіча Хмялькова з працоўным калектывам Магілёўскай абласной філармоніі.
На сустрэчы былі агучаны асноўныя вынікі першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, якое прайшло 24-25 красавіка, абмяркоўвалася міжнародная абстаноўка, неабходнасць рэагавання на магчымыя пагрозы з боку недружалюбных краін, абароны дзяржавы. Алег Фёдаравіч падзяліўся сваімі ўражаннямі аб рабоце Усебеларускага народнага сходу, агучыў галоўныя пастулаты стратэгічна важных дакументаў: Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь.
Абмеркаванне з працоўнымі калектывамі вынікаў Усебеларускага народнага сходу і прынятага рашэння – не толькі шчырае жаданне, але і ганаровая місія кожнага дэлегата.

Мы ў сацыяльных сетках